Магілёўцаў запрашаюць да ўдзелу ў распрацоўцы эскізнага праекта пешаходнага моста праз р. Днепр у раёне парку «Падміколле». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама.
Падключыцца да справы могуць як прафесійныя архітэктары, дызайнеры і мастакі, так і тыя, хто займаецца дызайнам без спецыяльнай падрыхтоўкі. Прымаюцца калектыўныя і індывідуальныя прапановы.
Зыходныя даныя:
Месца знаходжання – у адпаведнасці з графічнымі матэрыяламі;
Прадугледзець даступнасць для фізічна аслабленых асоб;
Тып канструкцый – на меркаванне распрацоўшчыка.
Эскізныя рашэнні (у колеры) да 30 кастрычніка можна накіроўваць ва ўпраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама (вул. Першамайская, 28 А, каб. 319) на папяровым носьбіце ў фармаце А-3, а таксама ў электронным выглядзе (фармату pdf або jpeg) на электронную пошту uamgik1@rambler.ru з паметкай «Эскізнае вырашэнне пешаходнага моста».
Прапановы будуць разгледжаны на пасяджэнні горадабудаўнічага савета. Найлепшыя працы ўлічаць пры распрацоўцы асноўнай канцэпцыі пешаходнага моста.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44