Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Шляхі вырашэння некаторых з праблемных для заяўнікаў пытанняў былі намечаны непасрэдна ў ходзе гутаркі.

Так, будзе аказана дапамога шматдзетнай сям’і магілёўцаў, якая звярнулася па садзейнічанне ў набыцці будаўнічых матэрыялаў для правядзення рамонтна-аздобных прац свайго жылля, бо вырашыць праблему ўласнымі сіламі бацькі, на ўтрыманні якіх дзесяць дзяцей, прычым дзевяць з іх непаўналетнія, не ў стане. Таму сям’і і аказваецца дзяржаўная падтрымка. Чарговага плана. І ў аператыўным, як было адзначана, парадку.

Для вырашэння ж пытання па ўладкаванні пандуса ў адным з новых магілёўскіх шматкватэрных жылых дамоў па вул. Цішкі Гартнага, як аказалася, наогул не спатрэбілася прыходу заяўніцы, у сям’і якой выхоўваецца малалетняе дзіця-інвалід. Праблема была папярэдне разгледжана гарвыканкамам. Прынята рашэнне не толькі аб размяшчэнні ў гэтым доме пандуса, але і ўладкаванні ў ім безбар’ернага асяроддзя.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады