Вытворчасць паперы-асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў на заводзе газетнай паперы ў Шклове плануюць пачаць да канца верасня, –паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».
«На заводзе вядуцца завяршальныя работы па падрыхтоўцы да запуску вытворчай лініі. Паводле слоў генеральнага дырэктара прадпрыемства Юрыя Лукі, усё неабходнае абсталяванне ўжо дастаўлена на завод і да сярэдзіны верасня лінія будзе даўкамплектавана. Пастаўлена задача – да канца года выйсці на вытворчасць паперы-асновы неабходных якасных характарыстык. Гэты прадукт будзе запатрабаваны вытворцамі ламініраваных драўняных пліт як на беларускім, так і замежных рынках. Штогод тут плануецца вырабляць каля 30 тыс. т паперы-асновы», – расказалі ў прэс-службе.
З ходам работ па праекце азнаёміўся пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, які па даручэнні кіраўніка дзяржавы курыруе названы інвестыцыйны праект. На пастаянным кантролі праект і ў старшыні «Беллеспаперапрама» Міхаіла Касько.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:15
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00