Алею гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства заклалі сёння ў Бялынічах. Больш за 20 клёнаў высадзілі ў гарадскім парку ганаровыя госці фестывалю.
«Наш парк ужо стаў сапраўднай славутасцю горада. І яго далейшае развіццё, з’яўленне такіх знакавых месцаў, як гэтая алея, яшчэ больш дапоўняць і ўпрыгожаць яго», – сказаў старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль Захаранка.
У кожнага высаджанага дрэва ўстанавілі шыльду, на якой пазначана назва горада і год, калі ён прымаў Дзень беларускага пісьменства.
«Дзень пісьменства – гэта свята, якое аб’ядноўвае беларускія гарады і іх жыхароў. Сёння я пасадзіў дрэва, якое сімвалізуе горад Слонім. Летась яны перадалі нам эстафету фестывалю. Мы пазнаёміліся, сталі падтрымліваць зносіны. Нашы спецыялісты ездзілі да іх, даведваліся, як рыхтавалі горад да свята, – адзначыў Васіль Захаранка. – Мы хочам працягваць гэтую традыцыю: сябраваць гарадамі розных абласцей, абменьвацца вопытам і ведамі».
Эстафету Дня пісьменства сёння прыняў горад Капыль Мінскай вобласці. «Па такім жа прынцыпе, як мы летась пераймалі вопыт Слоніма, цяпер нас наведвае дэлегацыя з Капыля. І так унутры Беларусі мы становімся своеасаблівымі гарадамі-пабрацімамі», – дадаў старшыня Бялыніцкага райвыканкама.
Тэкст - БЕЛТА, фота - уласныя
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45