RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У мінулыя выхадныя на Магілёўшчыне прайшлі велапрабегі «За Беларусь»

Мерапрыемствы ў падтрымку міру, бяспекі і спакою ў Беларусі адбыліся ў шэрагу рэгіёнаў вобласці. У асноўным гэта былі велапрабегі, самым масавым з якіх стаў Бабруйскі. У горадзе на Бярэзіне выказацца за мірную і спакойную краіну выйшла (дакладней, выехала на двухколавых машынах) больш за 1000 чалавек.

Ініцыятарам мерапрыемства стала моладзь – Бабруйскі гаркам БРСМ прапанаваў правесці велапрабег. Гэта ідэя знайшла падтрымку і на мясцовых прадпрыемствах, і ў органах улады. Многія даведаліся пра велапрабег з сацыяльных сетак. І вырашылі ўдзельнічаць. Старт калоне, якую ўзначаліў старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, быў дадзены ад Вечнага агню ля брацкай магілы па вуліцы Мінскай. Затым веласіпедысты праехалі па вуліцах Пушкіна, Максіма Горкага, Савецкай, Сацыялістычнай. І, зноў выехаўшы на Мінскую, скончылі прабег ля Лядовай арэны. Зразумела, што не ўсе бабруйчане–нават пры вялікім жаданні–змаглі прыняць удзел у прабегу. Камусьці проста здароўе не дазваляла. Але ў баку ад мерапрыемства людзі не заставаліся –  выходзілі на тратуары і віталі калону. На фінішы ж многія з тых, хто прымаў удзел у мерапрыемстве, дзяліліся сваімі ўражаннямі ў фармаце «свабоднага мікрафона». Гаворка ішла як аб настроі ад прабегу, так і аб неабходнасці захаваць спакой у краіне.

Сярод удзельнікаў велапрабегу былі людзі розных узростаў і сацыяльных груп.

Індывідуальны прадпрымальнік Любоў Няфёдава адзначыла:

– Я сама расіянка, у Беларусі жыву ўжо 20 гадоў. Люблю краіну, не хачу, каб яна змянялася. Падчас велапрабегу знайшла аднадумцаў–тых, хто выступае за стабільнасць.

Яшчэ адзін індывідуальны прадпрымальнік Марына Савіч прагматычная:

– Дзяржава стварыла сёння такія ўмовы, што любы жадаючы можа адкрыць сваю справу і пачаць зарабляць. Як я, да прыкладу. Падатак, які плачу, інакш як мізэрны не назавеш. Таму і не хачу нейкіх пераменаў, да якіх нас заклікаюць. За цяперашняе становішча спраў. А яшчэ–за спакой на вуліцах беларускіх гарадоў. Разам са сваім дзіцем і прыняла ўдзел у прабегу, каб яшчэ раз выказаць свой пункт гледжання.

Намеснік начальніка аддзела рэалізацыі ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» Сяргей Казусёнак гаворыць відавочнае:

– Асобныя заклікаюць сёння да змены ўлады. А што абяцаюць? Як і куды будзе рухацца Беларусь? Пра гэта – ні слова. Далей: гучаць заклікі да страйкаў. Але ў такім выпадку эканоміка абрынецца, і ўсё ... Не станем мы адгружаць прадукцыю– будзем прызнаныя партнёрамі нядобранадзейнымі пастаўшчыкамі. Значыць, страцім нішу на рынку. І гэта замест сённяшніх стабільнасці і развіцця. Я супраць прапанаванага развіцця падзей. Таму і прыняў удзел у велапрабегу «За Беларусь».

Беларусы адзіныя – гэта чарговы раз пацвердзіў велапрабег. Прычым не толькі ў Бабруйску. У выхадныя аналагічныя мерапрыемствы прайшлі на Магілёўшчыне ў Быхаве, Слаўгарадзе, Касцюковічах.

СБ

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая