RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На прафілактыку COVID-19 прафсаюз работнікаў аховы здароўя Магілёўскай вобласці выдзеліў каля Br103 тыс.

Амаль Br103 тыс. з прафсаюзнага бюджэту выдаткавана за 5 месяцаў бягучага года на прафілактыку распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ў членскіх арганізацыях Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Магілёўскай вобласці.

«На фоне росту захворвання COVID-19 з боку прафсаюзаў была арганізавана ўсебаковая падтрымка работнікаў сістэмы аховы здароўя, – адзначыў старшыня Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Віктар Суслаў. – Асаблівы ўпор быў зроблены на забеспячэнне калектываў мыйнымі і абеззаражвальнымі сродкамі, карэкціроўку правілаў унутранага працоўнага распарадку з мэтай недапушчэння масавага збору людзей, дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, непрацоўным пенсіянерам і інвалідам».

Напрыклад, з красавіка па жнівень першасныя прафсаюзныя арганізацыі аховы здароўя рэгіёна закупілі сродкаў індывідуальнай абароны (маскі, спецвопратка, пальчаткі,бахілы і інш.) на суму каля Br74,5 тыс., абеззаражвальных і дэзынфекцыйных сродкаў – амаль на Br28 тыс.

Для матэрыяльнай падтрымкі членаў прафсаюза быў сфарміраваны фонд дапамогі, або так званая прафсаюзная каса ўзаемадапамогі. Згодна з пастановай рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза, ад кожнай першаснай прафсаюзнай арганізацыі ў фонд штомесяц пералічвалася не менш за 50% сродкаў прафсаюзнага бюджэту.

З красавіка па жнівень у прафсаюзны фонд было накіравана каля Br28,4 тыс. Частка гэтых грошай (больш за Br15,5 тыс.) выплачана ў якасці матэрыяльнай дапамогі 110 работнікам устаноў аховы здароўя вобласці. За названы перыяд на фінансавую падтрымку тым, хто перахварэў на каранавірусную інфекцыю, са сродкаў першасных прафсаюзных арганізацый рэгіёна выдзелена амаль Br51,2 тыс.

Бязвыплатная (спонсарская) дапамога таксама аказана арганізацыям аховы здароўя. На набыццё неабходных сродкаў абароны і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы лячэбных устаноў у межах барацьбы з пандэміяй прафсаюзы пералічылі амаль Br35 тыс.Паводле слоў Віктара Суслава, праца абласной арганізацыі галіновага прафсаюза па падтрымцы работнікаў і членскіх арганізацый будзе працягнута. «У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй наша задача – палегчыць фінансавую нагрузку на арганізацыі па набыцці сродкаў дэзынфекцыі і ахоўных сродкаў, а таксама матэрыяльна падтрымаць асобныя катэгорыі грамадзян і членаў прафсаюза, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая