Кірмаш «Рэгіянальныя ініцыятывы для развіцця мікрарэгіёнаў» пройдзе 15 верасня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці Слаўгарада, як паведамілі арганізатары.
Удзельнікамі стануць прадстаўнікі рэспубліканскіх, абласных, мясцовых органаў улады, некамерцыйных і міжнародных арганізацый. Для абароны ўласных праектаў на сцэну выйдуць заяўнікі рэгіянальных ініцыятыў, створаных для паляпшэння занятасці і самазанятасці насельніцтва. Ад кожнага з пяці раёнаў (Слаўгарадскага, Быхаўскага, Клічаўскага, Краснапольскага і Чэрыкаўскага) будзе абрана ініцыятыва, якая ў найбольшай ступені рэалізуе мэты і задачы праекта. Пераможцы атрымаюць грантавую падтрымку на 72 тыс. еўра. Акрамя таго, будзе арганізавана выстава ўжо увасобленых мясцовых і рэгіянальных ініцыятыў.
Кірмаш адбудзецца па праекце «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Праект рэалізуе Слаўгарадскі раённы выканаўчы камітэт у партнёрстве з Быхаўскім, Клічаўскім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім райвыканкамамі і Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 21:46
16.05.2024 - 11:00
15.05.2024 - 08:50