RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Анатоля Уласевіча першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Анатоля Васільевіча Уласевіча першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Анатоль Уласевіч нарадзіўся ў в. Логнавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 1984 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а ў 2002-м–Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне». Праходзіў службу ў радах Савецкай Арміі.

Працоўная біяграфія Анатоля Уласевіча цесна звязана з Капыльскім раёнам Мінскай вобласці. Тут ён працаваў галоўным інжынерам Капыльскай райаграпрамтэхнікі, дырэктарам племсаўгаса «Бароўня». З 1999-га па 2002-ы займаў пасаду старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта, пасля – старшыні СВК «Ціміразеўскі».

У 2007–2011 гадах быў выканальнікам абавязкаў дырэктара, а потым дырэктарам КСВУП «Эксперыментальная база “Ганусава”» (г.Нясвіж). Таксама з’яўляўся генеральным дырэктарам Рэспубліканскага аб’яднання «Белнасенне», дырэктарам ААТ «Лань-Нясвіж».

З 2018 года па цяперашні час працаваў генеральным дырэктарам Рэспубліканскага аб’яднання «Белаграсэрвіс».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая