Працоўная акцыя па пасадцы дрэў пройдзе 25 верасня ў раёне паўднёвага прамысловага вузла Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі СЭЗ «Магілёў».
Пры падтрымцы і ўдзеле Вільчыцкага доследна-вытворчага лясніцтва ДЛГУ Магілёўскі лясгас, супрацоўнікаў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны і валанцёраў ад кампаній-рэзідэнтаў будзе высаджана каля 4 тыс.саджанцаў дрэў лісцяных і іглічных парод. Пасадачны матэрыял набыты рэзідэнтамі СЭЗ «Магілёў» ЗТАА «ВМГ»і ЗТАА «Мебелаін».
«Падобныя акцыі праводзяцца на рэгулярнай аснове і служаць мэтам фарміравання адказных і беражлівых адносін грамадства да прыроды, а таксама аказваюць комплекснае станоўчае ўздзеянне на экасістэму паўднёвага раёна абласнога цэнтра», – падкрэслілі суразмоўцы.
Пачатак акцыі ў 12.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44