Тры пажары адбылося ў Магілёўскай вобласці за суткі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Як паведаміла суразмоўніца, супрацоўнікам МНС удалося выратаваць 2 жылыя дамы і гаспадарчы будынак.
«Неасцярожнае абыходжанне з агнём –такая папярэдняя прычына пажару, які адбыўся 23 верасня каля гадзіны дня ў прыватным жылым доме па вул. Красіна ў Магілёве, – адзначыла Вольга Нехарошых. – Пры эвакуацыі з жылля 76-гадовы гаспадар атрымаў апёкі 1–3 ступені. Мужчына шпіталізаваны. Наступствы пажару значныя: знішчаны дах, веранда, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 18:48
На восем вакантных месцаў за тры дні паступіла 20 заяў - як праходзіць прыёмная кампанія ў БДСГА
16.07.2024 - 09:20
эктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)
15.07.2024 - 15:11
Хрэсны ход у гонар Баркалабаўскай іконы Божай Маці адбудзецца 23 ліпеня