XII Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці пройдзе ў Крычаве 6–7 лістапада. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
Падчас форуму будзе арганізавана работа выстаў арганізацый-вытворцаў Магілёўскай вобласці, чатырох секцый: «Рэалізацыя інвестыцыйнага патэнцыялу з выкарыстаннем пераваг паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці», «Перспектывы развіцця аграпрамысловага комплексу ПУР», «Другі рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці “Магілёўская вобласць – тэрыторыя ўстойлівага развіцця”», «Развіццё турызму ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Магілёўскай вобласці». Таксама плануецца правядзенне перагавораў, наведванне прадпрыемстваў, падпісанне пагадненняў, пратаколаў намераў.
«Магілёўская вобласць прадстаўляе шырокі спектр магчымасцей для інвестыцый у розныя галіны эканомікі як для беларускіх, так і для замежных прадпрымальнікаў, – адзначылі суразмоўцы. – Гаворка сёння ідзе перш за ўсё аб буйных праектах, якія важныя для жыццядзейнасці вобласці і адкрываюць новыя магчымасці для вядзення бізнесу. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 г. № 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці» створаны шэраг прэферэнцый для развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна, які ўключае стварэнне новых прадпрыемстваў і вытворчасцей у Крычаўскім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Касцюковіцкім, Слаўгарадскім, Чэрыкаўскім і Хоцімскім раёнах».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:53
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі