Вызначыліся пераможцы заключнага віду праграмы чэмпіянату Беларусі па летнім біятлоне, як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі біятлона.
У гонцы праследавання ў жанчын перамогу атрымала Алена Кручынкіна. Дапусціўшы два промахі на чатырох агнявых рубяжах, яна паказала на фінішы час 32 хв. 45,8 сек.
Сярэбраная медалістка алімпіяды ў РЦАП «Раўбічы» Дзінара Алімбекава была недакладная шэсць разоў і саступіла на фінішы пераможцы 8,8 сек. Амаль хвіліну прайграла Алене Кручынкінай бронзавая медалістка чэмпіянату –Ганна Сола (+56,1 сек.), сем раз не трапіла ў мішэнь на стрэльбішчы.
У мужчын: Антон Смольскі толькі аднойчы не закрыў толькі адну мішэнь і прыйшоў да фінішу з вынікам 35 хв. 42,6 сек. Другое месца ў Сяргея Бачарнікава (1+0+2+1), які прыйшоў на фініш павольней за пераможцу на 1 хв. 07,5 сек. Максім Варабей выйграў бронзу. Ён не закрыў тры мішэні і паказаў час на 1 хв. 26,3 сек. горш за чэмпіёнскі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню