Дзесяць дамоў сумеснага сезоннага пражывання і сем дамоў зімоўкі створаны ў Магілёўскай вобласці як альтэрнатыўная форма ўладкавання адзінокіх і адзінока пражываючых старых.
Асабліва актуальнай гэтая праблема становіцца падчас ацяпляльнага сезона, тлумачыць начальнік упраўлення Камітэта па працы, сацыяльнай абароне і занятасці насельніцтва Магілёўскага аблвыканкама Ірына Казялецкая:
– Калі гаварыць пра дамы сумеснага сезоннага пражывання, то жыхары аплачваюць частку выдаткаў на камунальныя паслугі, прадукты харчавання, а сацработнікі аказваюць ім неабходныя паслугі. А вось ужо дом зімоўкі належыць каму-небудзь з пажылых людзей, і да яго на час халадоў падсяляецца, скажам, яго аднавясковец, таксама ў гадах. Іх абслугоўвае сацработнік. У рэгіёне 12 аддзяленняў кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, у якіх догляд атрымлівае 575 чалавек. Але ж не ўсе хочуць у казённыя сцены. 16 адзінокіх старых уладкавана ў прыёмныя сем’і, калі яны пражываюць не ў сваякоў, але пра іх клапоцяцца, і пажылыя людзі адчуваюць сябе як дома. А яшчэ ў вобласці больш за 200 гасцявых сем’яў і больш за 350–патранатных. Гэта дастаткова новыя формы ўладкавання састарэлых людзей–альтэрнатыва дамам-інтэрнатам для тых, хто мае патрэбу ў доглядзе і дапамозе ў побыце. На сацыяльным абслугоўванні дома знаходзіцца каля 13 тысяч пажылых людзей. У гэтым годзе пасля абследавання ўмоў пражывання было адрамантавана 360 печаў, каля 200 электраправодак, устаноўлена больш за тысячу пажарных апавяшчальнікаў у дамах адзінокіх і адзінока пражываючых старых. Галоўная задача–зрабіць умовы іх пражывання бяспечнымі і акружыць клопатам кожнага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:40
У Магілёве прыступілі да добраўпарадкавання дзіцячых пляцовак
25.04.2024 - 16:05
Выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам да Дня Перамогі праходзяць ва ўрачыстай атмасферы
25.04.2024 - 12:17
У Магілёўскай вобласці сёлета пабудуюць 15 новых станцый абезжалезвання