Шматжанравы фестываль творчасці «RoskvitBY» пройдзе 31 кастрычніка–1 лістапада ў Магілёве. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 21 кастрычніка на сайце www.festivali.by. Намінацыі: вакал, харэаграфія, інструментальная, тэатральная і выяўленчая творчасць.
Паводле слоў арганізатараў форуму, у канкурсантаў будзе магчымасць паказаць свой талент знакамітаму журы, атрымаць фірмовы падарунак і дыплом, а таксама пазмагацца за галоўны прыз (ВК-тэлевізар) і званне абсалютнага пераможцы.
«Для кожнага творчага чалавека вельмі важна паказаць свой талент знакамітаму журы, рэжысёрам, прадзюсарам, прадстаўнікам культуры і ўладам горада, быць заўважанымі і ў далейшым запатрабаванымі ў канцэртах і праектах рознага ўзроўню. Наш конкурс-фестываль накіраваны менавіта на прадастаўленне такой магчымасці. Конкурс праходзіць у 5 намінацыях: вакальная, харэаграфічная, інструментальная, тэатральная і выяўленчая творчасць. Найлепшым у кожнай намінацыі мы стараемся даць магчымасць развіцця. Напрыклад, удзельніца першага RoskvitBY Ілона Камаско сёлета будзе ўжо вядучай, а ўладальнікі гран-пры запрошаныя на прэс-канферэнцыю з удзелам аргкамітэта і СМІ»,– расказаў аўтар праекта Аляксандр Лаўрыновіч.
RoskvitBY сёлета падтрымлівае Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт. Актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні праекта прымае намеснік старшыні гарвыканкама Ала Галушка:
«Праект становіцца важным для культуры і для горада ў цэлым, калі зарэкамендуе сябе. Конкурс-фестываль RoskvitBY праходзіць у горадзе трэцім разам. Трэцім разам да нас у Магілёў прыедуць таленавітыя ўдзельнікі з усёй краіны. У чарговы раз Магілёў дакажа свой высокі культурны складнік, гасцінна сустрэўшы удзельнікаў і гасцей. Аргкамітэт конкурсу-фестывалю ўпэўнены, што RoskvitBY стане яркай старонкай у творчай біяграфіі кожнага ўдзельніка»,– падзялілася Ала Аляксандраўна.
Узнагароджанне канкурсантаў у дзень выступлення, падарунак кожнаму ўдзельніку, запрашэнні пераможцаў для ўдзелу ў міжнародных фестывалях, падзякі педагогам, каштоўныя прызы ад партнёраў конкурсу і многае іншае чакае ўсіх удзельнікаў RoskvitBY 2020!
Азнаёміцца з Палажэннем і падаць заяўку на ўдзел можна да 21 кастрычніка на сайце www.festivali.by
Кантактная інфармацыя па тэл.+375(29)8466767
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 14:25
Бліны па аўтэнтычных рэцэптах можна будзе пакаштаваць 6 верасня на бліна-фэсце ў Бялыніцкім раёне
25.08.2025 - 12:26
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня