Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 21 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
У гэты дзень з 10.00 да 12.00 у саіскальнікаў будзе магчымасць пагутарыць з наймальнікамі Магілёва ў рэжыме анлайн. «Падчас кірмашу тыя, хто шукае працу, змогуць знайсці прыдатную вакансію, перадаць свае рэзюмэ, задаць наймальнікам пытанні і, калі ўсё задавальняе, атрымаць запрашэнне на рэальнае субяседаванне», – адзначылі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
На гэтым кірмашы будзе прапанавана каля 300 свабодных працоўных месцаў ад прадпрыемстваў і арганізацый Магілёва: ААТ «Ольса», ААТ «Магілёўліфтмаш», ПУП «Тифлос», ГА «БелТІЗ», ВУП «Метиз» і іншых. Доступ да прадстаўленых вакансій захаваецца і пасля кірмашу, яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу даных на партале службы занятасці.
«Электронны кірмаш вакансій будзе праводзіцца ў Магілёве сёмым разам. Кожны раз у іх прымае ўдзел каля 500 саіскальнікаў, каля 100 з іх звяртаецца па электронную кансультацыю», – адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марына Снытко.
Кірмаш вакансій пройдзе на электроннай пляцоўцы e-vacancy.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44