У Магілёве 14 кастрычніка пройдзе Кубак Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе ў праграме фіналу Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу «Перамога» на прызы газеты«СБ. Беларусь сегодня». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Спаборніцтвы стартуюць у 9.30 у паркавай зоне набярэжнай ракі Дубравенка (праспект Міру). Чакаецца, што ў іх прыме ўдзел больш за 300 спартсменаў, якія прадстаўляюць каманды абласных цэнтраў і горада Мінска. Яны будуць падзелены на некалькі ўзроставых груп, для кожнай з якіх вызначана свая дыстанцыя.
На лёгкаатлетычнай трасе балельшчыкі змогуць убачыць вядучых бегуноў краіны: Сяргея Платонава, Ілону Іванову, Сяргея Карпава, Кацярыну Карнеенка, Ніну Савіну і інш. «Усе яны неаднаразова абаранялі гонар сваіх абласцей на рэспубліканскіх спаборніцтвах самага высокага ўзроўню. Для многіх атлетаў гэтыя спаборніцтвы–добрая магчымасць праверыць сілы», – адзначылі суразмоўцы.
Спаборніцтвы праводзяцца з 1998 года і сталі свайго роду працягам лёгкаатлетычных прабегаў на прызы газеты «Правда», якія атрымалі шырокую вядомасць у савецкія гады. За працяглую гісторыю крос прывабіў на дыстанцыі дзясяткі тысяч удзельнікаў. Фінал неаднаразова мяняў як фармат, так і месца правядзення. Яго праводзілі ў Лідзе, Мінску, Маладзечне, Наваполацку і Магілёве. Летась Кубак таксама прымаў горад на Дняпры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06