У верасні ў параўнанні са жніўнем бягучага года сітуацыя на валютным рынку рэгіёна кардынальна змянілася: істотна знізіўся попыт насельніцтва на замежную валюту. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці.
Так, паводле інфармацыі суразмоўцаў, у жніўні на фоне росту часовых дэвальвацыйных чаканняў назіраўся павышаны попыт на замежную валюту з боку фізічных асоб: насельніцтвам было набыта ў наяўнай і безнаяўнай формах – $56,9 млн. у эквіваленце, здадзена ў банкаўскія ўстановы – $28,1 млн. Пры гэтым большую частку складалі валютна-абменныя аперацыі з наяўнай замежнай валютай: у жніўні фізічнымі асобамі набыта ў наяўнай форме $46,6 млн., прададзена – $25 млн.
У верасні запатрабаванасць наяўнай замежнай валюты знізілася амаль удвая і склала $26,6 млн. За гэты ж перыяд здадзена фізічнымі асобамі ў банкаўскія ўстановы $27,7 млн. Такім чынам, жыхары вобласці выступілі ў якасці чыстых прадаўцоў наяўнай замежнай валюты (станоўчае сальда $1,1 млн.).
У наяўнай і безнаяўнай формах фізічныя асобы за верасень набылі замежную валюту ў суме $31,8 млн.; продаж валюты ў верасні склаў $30,6 млн.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15