Сталі вядомыя пераможцы чэмпіянату Беларусі па боксе, які завяршыўся ў Маладзечне.
У турніры сярод мужчын перамогі ў сваіх вагавых катэгорыях атрымалі Антон Чарнамаз (57 кг, Магілёўская вобласць), Артур Туніеў (60 кг, Магілёўская вобласць), Аляксандр Радзівонаў (69 кг, Магілёўская вобласць).
На турніры выступалі 28 дзяўчат і 59 мужчын з усіх рэгіёнаў Беларусі. Турнір стаў адным з этапаў адбору на старты алімпійскай кваліфікацыі да гульняў у Токіа і чэмпіянату свету, якія адбудуцца ў 2021 годзе. Старт кантынентальнага адбору на Алімпіяду пройдзе ў лютым, сусветнага –у маі 2021 года.
Ва ўмовах пандэміі спаборніцтва праходзілі ў адпаведнасці з патрабаваннямі, былі прынятыя ўсе эпідэміялагічныя і санітарныя меры ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя і Міжнароднай федэрацыі бокса.
На трыбуны не пускалі гледачоў, а ўдзельнікі абавязаны былі выконваць масачны рэжым. Для аматараў бокса ішла анлайн-трансляцыя з месца падзей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ