Ацяпленне на аб’ектах сацыяльнай сферы ў Магілёве пачнуць уключаць 14 кастрычніка. Падключэнне жылога сектара маюць намер пачаць 15 кастрычніка. Пра гэта расказаў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага гарвыканкама Ігар Данькоў.
Паводле яго слоў, старт ацяпляльнага сезона прадыктаваны ўмовамі надвор’я: паводле даных Магілёўаблгідрамета, з чацвярга на гэтым тыдні чакаецца пахаладанне і да выхадных начныя тэмпературы апусцяцца да мінус 2 градусаў, а мінімальная дзённая па вобласці складзе плюс 3–4 градусы.
У гэтай сувязі прынята рашэнне ўключыць ацяпленне ўжо 14 кастрычніка ў будынках устаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, лячэбна-прафілактычных установах, музеях, дзяржаўных архівах, у бібліятэках і арганізацыях, якія аказваюць сацыяльныя паслугі. На наступны дзень – жылы сектар абласнога цэнтра.
Ігар Данькоў таксама нагадаў, што за адзін раз уключыць ацяпленне адразу на ўсіх аб’ектах немагчыма тэхнічна, працэдура можа расцягнуцца на 5 дзён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44