За апошнія суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 4 пажары, 2 з іх скончыліся гібеллю. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
«12 кастрычніка каля 11 гадзін раніцы трывогу забілі жыхары пяціпавярховага жылога дома па вул. Народнага апалчэння ў Магілёве. Гарэла трохпакаёвая кватэра на першым паверсе. Да прыбыцця ратавальнікаў суседзі дапамаглі эвакуявацца з кватэры 68-гадоваму гаспадару, – расказала суразмоўца. – На жаль, у той жа дзень пенсіянер памёр ва ўстанове аховы здароўя. У выніку пажару знішчана маёмасць у пакоі, закураны столь і сцены ў кватэры. Меркавана, пажар справакавала незатушаная цыгарэта».
Яшчэ адзін трагічны выпадак адбыўся ў в. Лебядзёўка Слаўгарадскага раёна. У задымленым доме без прыкмет жыцця 71-гадовага жыхара знайшла сястра. Меркаваная прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 17:16
Асабісты прыём грамадзян 15 траўня правядзе старшыня Магілёўскай абласной Рады дэпутатаў
03.05.2024 - 11:13
03.05.2024 - 10:47