Сталі вядомыя пераможцы Кубка Беларусі па кросе, які прайшоў у Магілёве.
Забег на 5 км у жанчын выйграла прадстаўніца Магілёўскай вобласці Ніна Савіна, якая пераадолела дыстанцыю за 17 хвілін 12,9 секунды. Другое месца заняла Кацярына Карніенка, якая выступае за каманды Мінскай і Магілёўскай абласцей – 17 хвілін 27,2 секунды. Бронзавую ўзнагароду выйграла Таццяна Шабанава з дружыны Магілёўскай вобласці – 17 хвілін 35,2 секунды.
У мужчын першынстваваў таксама спартсмен з Магілёўскай вобласці Сяргей Платонаў, які прабег 5 км за 15 хвілін 7 секунд. Другое месца заняў яго зямляк Вячаслаў Скудны – 15 хвілін 14,6 секунд. Бронзавы медаль выйграў мінчанін Сяргей Краўчэня – 15 хвілін 23,3 секунды.
У камандным першынстве галоўны трафей дастаўся дружыне Магілёўскай вобласці, другая пазіцыя ў каманды Брэсцкай вобласці, і замкнулі тройку наймацнейшых спартсмены з Мінска.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва