Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў Леаніда Мартынюка памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Магілёўскай вобласці.
Да сённяшняга дня Леанід Мартынюк працаваў на пасадзе старшыні Бярозаўскага райвыканкама.
У гутарцы з журналістамі ён адзначыў, што ў перспектыве трэба будзе паскорыць развіццё сельскагаспадарчага і вытворчага комплексаў Магілёўскай вобласці. «Пастаўленыя задачы–гэта максімальнае паскарэнне развіцця ўсяго сельскагаспадарчага і вытворчага комплексу, паколькі вобласць характарызуецца сімбіёзам аграрнага і прамысловага сектараў. Сельскагаспадарчы сектар – гэта каля 45%, і вялікаяўдзельная вага прамысловасці», – сказаў Леанід Мартынюк.
Ён звярнуў увагу на важнасць загрузкі ўсіх вытворчых магутнасцяў і, адпаведна, нарошчвання вытворчасці, што ў выніку, паводле слоў Леаніда Мартынюка, прывядзе да павелічэння заработнай платы і паляпшэння дабрабыту людзей.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.11.2025 - 11:30
Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Прэзідыума УНС агучыў парадак дня маючага адбыцца сходу
20.11.2025 - 11:59
Мясцовая вертыкаль, рэктары, кіраўнік МТЗ і дыпламаты. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні