У аддзяленні дзённага знаходжання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна Магілёва людзі з абмежаванымі магчымасцямі дапамагаюць у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй: яны шыюць гігіенічныя маскі для супрацоўнікаў магілёўскіх прадпрыемстваў. Пра гэта расказала загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ЦСАН Кастрычніцкага раёна Наталля Шайко.
Зараз наведвальнікі дзённага аддзялення разам з інструктарамі па працатэрапіі працуюць над замовай у 2 тыс. масак.
«Пашыў масак – гэта наш уклад у барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй. Першыя заказы пачалі паступаць да нас яшчэ вясной. Тады сумесна з інструктарамі было выраблена 3 тыс. масак. Мабыць, заказчык застаўся задаволены якасцю прадукцыі і звярнуўся да нас яшчэ раз», – адзначыла Наталля Шайко.
Паводле слоў загадчыка аддзялення, асноўную працу па пашыве масак выконваюць інструктары. «Нашы наведвальнікі дапамагаюць у гэтым працэсе па меры сваіх фізічных магчымасцяў: зрабіць матузы, роўна скласці марлю, абрэзаць ніткі. Калі магчымасці дазваляюць, спрабуюць шыць. Для іх гэта важны працэс, так яны адчуваюць сябе ўключанымі ў жыццё грамадства, бо ўвесь свет цяпер перажывае складаную эпідэміялагічную сітуацыю», – адзначыла Наталля Шайко.
На дадзены момант у аддзяленне дзённага знаходжання залічана 52 чалавекі. Працягвае наведваць гурткі па інтарэсах і майстэрні 31 чалавек. З астатнімі супрацоўнікі аддзялення працуюць у рэжыме анлайн.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў
01.09.2025 - 13:15
У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій
29.08.2025 - 13:39