Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя распрацавалі новыя рэкамендацыі аб арганізацыі медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19. Рэкамендацыі замацаваныя ў загадзе № 1106 ад 20 кастрычніка 2020 года, падпісаным выканальнікам абавязкаў міністра аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Дакумент падрыхтаваны на падставе практычнага вопыту медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19 з улікам рэкамендацый СААЗ, замежных навуковых публікацый і матэрыялаў.
У рэкамендацыях прапісаныя, у прыватнасці, парадак лабараторнага абследавання пацыентаў на інфекцыю пры іх падрыхтоўцы да планавай шпіталізацыі, даследаванні, якія праводзяцца ў стацыянарных умовах. Агавораны парадак вядзення пацыентаў у аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі, паказанні і супрацьпаказанні для прызначэння плазмы імуннай анты-СОVID-19. Паказаны парадак прызначэння лекавых сродкаў пры аказанні медыцынскай дапамогі ў амбулаторных умовах.
У новай рэдакцыі зацверджана таксама інструкцыя аб парадку арганізацыі эпідэміялагічнага расследавання выпадкаў інфекцыі COVID-19, медыцынскага назірання і аказання медыцынскай дапамогі кантактам I і II узроўняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:37
27.10.2025 - 09:40
Віды вірусаў і іх лячэнне. Эксперты аб эпідсітуацыі ў Беларусі
23.10.2025 - 09:59
15.10.2025 - 11:48
Выязная дыспансерызацыя ў Магілёве: як праверыць здароўе хутка і зручна