Фінал школьнага кубка КВЗ пройдзе ў Магілёве 30 кастрычніка. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога савета РМГА «Беларуская ліга КВЗ» Віталь Кудасаў.
На сцэне гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу выступіць шэсць каманд са школ, ліцэяў і гімназій Магілёва, Быхава і Баркалабава.
«Апошні раз школьны кубак КВЗ праходзіў у 2015 годзе, тады чэмпіёнам стала каманда «Далмацінцы» з Магілёва. Потым быў вымушаны перапынак, а цяпер абласное аддзяленне РМГА «Беларуская ліга КВЗ» сумесна з Магілёўскім гарвыканкамам вырашылі адрадзіць добрую традыцыю. У адборачным туры прыняло ўдзел 11 каманд», – адзначыў Віталь Кудасаў.
Удзельнікаў фіналу будуць чакаць тры выпрабаванні: візітная картка, відэаконкурс «Знаёмцеся, мой(я) любімы (ая)...», дзе каманды раскажуць пра свой горад, школу або пасёлак, музычны біятлон.
«Першапачаткова фінал кубка планавалі правесці яшчэ ў маі, аднак праз эпідэміялагічную сітуацыю яго перанеслі. Нашы каманды не разгубіліся і перайшлі ў рэжым анлайн, а аргкамітэт падтрымліваў удзельнікаў, – адзначыў Віталь Кудасаў. – Усе з нецярпеннем чакаюць фіналу: гледачы засумавалі па добраму гумару, а выступоўцы – па гледачах».
Пачатак мерапрыемства ў 15.00. Уваход бясплатны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2024 - 15:15
На ўзбярэжжы заліва Дняпра ў чэмпіянаце «Кубак чысціні Беларусі» паспаборнічаюць 23 каманды
23.04.2024 - 10:50
Моладзевы вясновы баль прайшоў у Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі
19.04.2024 - 09:00
Больш за 50 юных патрыётаў з Беларусі і Расіі спаборнічалі ў Магілёве
15.04.2024 - 16:39
Міжнародную інтэлектуальную гульню «Космас побач» правялі грамадскія арганізацыі Бабруйска і Тальяці