Сёння ў Магілёве падчас суботніка ў гарадскім парку Падміколле залажылі фруктовы сад. Ён размясціўся непадалёк ад Свята-Мікольскага жаночага манастыра.

«Мы высадзілі тут 144 пладовыя дрэвы–гэта грушы, вішні, алыча і слівы. Плошча саду склала 30 сотак, – расказала галоўны аграном КВУП «Магілёўзелянбуд» Крысціна Аўтушкова. – Сад належыць манахіням Свята-Мікольскага манастыра, які размяшчаецца ў парку. Такое папаўненне дапаможа ім весці сваю гаспадарчую дзейнасць, а нашы спецыялісты акажуць дапамогу ў доглядзе дрэў».


У суботніку прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, прадстаўнікі абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, дэпутацкіх карпусоў, кіраўнікі і супрацоўнікі прадпрыемстваў горада. Усяго каля 30 чалавек.

Месца пасадкі саду абрана не выпадкова. «Яшчэ 6 чэрвеня кіраўнік дзяржавы пры наведванні Магілёва даў даручэнне забяспечыць высадку пладовага саду, які пасля перайшоў бы нашаму манастыру, – падкрэсліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. – Са спецыялістамі «Магілёўзелянбуда» прапрацавалі гэтае пытанне, выбралі прыдатную пляцоўку і запрасілі сюды людзей з добрым сэрцам і добрым настроем–эмацыйны ўклад у гэтую працу таксама вельмі важны».


Паводле слоў старшыні Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максіма Гурына, з’яўленне саду ў гарадскім парку–яшчэ адзін крок у навядзенні парадку ў горадзе. «Высаджваючы сёння сад, мы робім адразу некалькі важных спраў. Парк Падміколле працягвае развівацца, і такімі суботнікамі мы ўносім свой уклад у яго развіццё не словамі, а дзеяннямі. У манахінь будзе магчымасць папоўніць свой ураджай садавінай і ягадамі. А яшчэ работы па азеляненні дабратворна адбіваюцца на экалагічнай абстаноўцы горада», – падсумаваў ён.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:53
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі