Антыцелы да каранавіруса новага тыпу могуць захоўвацца ў арганізме перахварэлага на інфекцыю да пяці месяцаў. Да такіх высноў прыйшлі спецыялісты з амерыканскага медыцынскага цэнтра Маўнт Сінай (штат Нью-Ёрк). Іх даследаванне апублікавана ў часопісе Science, як паведамляе ТАСС.
Усяго ў даследаванні прыняло ўдзел больш за 30 тыс. чалавек. Удакладняецца, што антыцелы могуць захоўвацца ў арганізме на працягу пяці месяцаў, калі пацыент перанёс захворванне ў лёгкай або ўмеранай форме.
Раней галоўны даследчык Цэнтральнай клінічнай бальніцы Мікіта Ламакін у інтэрв’ю газеце «Известия» паведаміў, што гумаральны імунітэт можа знікнуць праз тры-пяць месяцаў у перахварэлых на каранавірусную інфекцыю, што азначае высокую рызыку паўторнага заражэння.
Асноўнай функцыяй гумаральнага (антыльнага) імунітэту з’яўляецца абарона ад укаранення, размнажэння і распаўсюджвання ў арганізме генетычна чужароднага матэрыялу (бактэрый, вірусаў і г.д.). Падчас захворвання фарміруецца таксама клеткавы імунітэт, у якім антыцелы не ўдзельнічаюць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве