У Магілёўскай вобласці за выхадныя адбылося 7 пажараў, адзін скончыўся гібеллю мужчыны. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Каля 23.00 30 кастрычніка ў службу МНС паступіла трывожнае паведамленне аб палаючым жылым доме ў пас. Туголіца Бабруйскага раёна. Гарэла жыллё, якое належыць 65-гадовай мясцовай жыхарцы. У верандзе на ложку без прыкмет жыцця быў знойдзены 43-гадовы сын гаспадыні. Загінулы пражываў адзін, не працаваў. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Без даху над галавой пакінула вогненная стыхія сям’ю з в. Вялічкава Бабруйскага раёна. Па нумары «101» 1 лістапада каля 4.00 патэлефанавалі суседзі – дом гарэў адкрытым полымем. На вуліцы падраздзяленні МНС сустракалі гаспадары. На шчасце, ніхто не пацярпеў. А вось жыллю моцна дасталося. Прычыну таго, што адбылося, яшчэ трэба будзе высветліць спецыялістам.
Пад вогненную хвалю 1 лістапада раніцай трапіў і аўтамабіль «Пежо-306», 1999 года выпуску, прыпаркаваны па вул. Сіманава. Заўважыўшы пажар, відавочцы выклікалі ратавальнікаў і ўласнымі сіламі ліквідавалі ўзгаранне да прыбыцця падраздзяленняў МНС. У выніку пашкоджаны салон аўтамабіля, панэль прыбораў, лабавое і вадзіцельскае шкло. Як мяркуецца, пажар пачаўся праз кароткае замыканне праводкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 17:59
17.05.2024 - 12:55
17.05.2024 - 10:02
17.05.2024 - 09:48
Магіляўчанка ўдастоена спецыяльнага прыза расійскага конкурсу маладых мадэльераў «Дыханне вясны»
17.05.2024 - 09:14
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя праходзіць у БРУ (відэа)