Магілёўская гарадская капэла падрыхтавала канцэрт да 250-годдзя з дня нараджэння Людвіга ван Бетховена. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Праграма юбілейнага канцэрту будзе цікавая для самай шырокай аўдыторыі. У выкананні сімфанічнага аркестра 5 лістапада прагучаць уверцюры «Імянінная», «Кароль Стэфан», «Афінскія разваліны». А для больш спрактыкаваных слухачоў будзе выканана малавядомая Імша До мажор для салістаў, хору і аркестра.
«Грандыёзная музыка вялікага нямецкага кампазітара ўзбагаціла чалавечую культуру і вытрымала выпрабаванне часам. Яна – крыніца натхнення і творчага азарэння, – адзначылі суразмоўцы. – Творчасць Бетховена не заўсёды знаходзіла разуменне ў яго сучаснікаў, але ў далейшым тварэнні найвялікшага музычнага генія ўнеслі вялікі ўклад у станаўленне многіх кампазітараў як прадстаўнікоў акадэмічнага кірунку, так і тых, хто працуе ў стылях джаз, рок, поп або піша музыку да фільмаў».
У юбілейны год, як і заўсёды, сачыненні Людвіга ван Бетховена іграюць не па абавязку, а з-за шанавання творчасці аднаго з найвялікшых геніяў усіх часоў і народаў.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 16:42
26.09.2025 - 14:30
Фестываль анімацыі ў Магілёве. AI-анімацыі і новыя ўдзельнікі з усяго свету (відэа)
26.09.2025 - 09:39
«Анімаёўка-2025»: сустрэча з рэжысёрам-аніматарам Рымам Шарафутдзінавым прайшла ў Магілёве
26.09.2025 - 09:15
25.09.2025 - 19:32