Каманда Магілёўскай вобласці, набраўшы 225 ачкоў, выйграла Кубак Беларусі па жаночай барацьбе 2020 года, які завяршыўся ў сталічным Палацы спорту.
Прадстаўніцы гэтай дружыны першынствавалі адразу ў шасці вагавых катэгорыях. Перамогі святкавалі Наталля Варакіна (50 кг), Заліна Сідакова (55 кг), Ірына Курачкіна (57 кг), Аліна Максімава (62 кг), Яўгенія Андрэйчыкава (65 кг) і Таццяна Лявоненкава (72 кг). Другое месца занялі спартсменкі з Гомельскай вобласці, на рахунку якіх 174 ачкі. Вікторыю ў іх радах святкавала віцэ-чэмпіёнка гульняў-2016 Марыя Мамашук.


Замкнулі тройку наймацнейшых прадстаўніцы Гродзенскай вобласці–132 пункты. У гэтай дружыне на найвышэйшую прыступку п’едэстала паднялася Кацярына Пічкоўская (53 кг). Яшчэ дзве ўзнагароды вышэйшай пробы пакінулі за сабой віцяблянка Ганна Вагер (59 кг) і тытулаваная мінчанка Васіліса Марзалюк (76 кг).


Розыгрыш Кубка Беларусі па жаночай барацьбе стаў для спартсменак адным з ключавых стартаў сезона. У турніры ўдзельнічалі каля 50 саіскальніц узнагарод з усіх рэгіёнаў краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ