У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 11 лістапада адкрыецца персанальная выстава Ларысы Журавовіч «Душа роднай зямлі». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Сваё мастацтва аўтар прысвячае месцам, значным для любога чалавека, які шануе родны край і яго прыроду. «У свеце, які імкліва развіваецца, многія перастаюць заўважаць, наколькі прыгожы, разнастайны і сарамлівы свет сельскай мясцовасці. Выстава апавядае аб родным, блізкім і патаемным у душы мастачкі. Экспазіцыя заклікана служыць нам напамінам аб сваіх каранях», – падзяліліся сваімі ўражаннямі суразмоўцы.
Выставачны праект будзе дзейнічаць на працягу месяца.
Тэлефон для даведак: (80222) 31-04-25.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»