У Бабруйскім гарвыканкаме прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання землякоў, якім прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска». У гэтым годзе стужку ганаровага грамадзяніна, сведчанні, дыпломы і грашовыя прэміі ўручылі вядомым у горадзе і за яго межамі людзям. Гэта кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага тэатра песні «Шына-най» Ала Яфіменка, старшыня грамадскага аб’яднання «Бабруйская гарадская яўрэйская абшчына», паэт і пісьменнік Леанід Рубінштэйн, беларускі эстрадны спявак і кампазітар Руслан Аляхно.
Пасля ўшанавання і віншаванняў на іх адрас новыя ганаровыя грамадзяне Бабруйска паднеслі зваротны падарунак: Леанід Рубінштэйн прачытаў свае вершы пра родны горад, да 75-годдзя Перамогі і пра любімую Беларусь, а Руслан Аляхно пранікнёна выканаў рамансы. На жаль, Ала Яфіменка не змагла прыняць удзел у цырымоніі праз хваробу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)