У выставачнай зале КК «Музей гісторыі Магілёва» сёння ў 13.00 адкрыецца дабрачынная выстава творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Сэрца на далоні». Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Тут будзе прадстаўлена больш за 100 работ аўтараў з Салтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Ленінскага раёна г. Магілёва, Магілёўскай гарадской арганізацыі інвалідаў, фонду «Блакітныя берагі», Магілёўскага гарадскога цэнтра папраўчага навучання і рэабілітацыі і інш.
Выстава працягнецца да 20 снежня. Уваход вольны. Усе працы могуць быць набытыя наведвальнікамі, а атрыманыя сродкі перададуць аўтарам.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»