З новага года ў аб’ектах грамадскага гандлю будзе забаронены аднаразовы пластыкавы посуд. Многія магілёўскія рэстараны, бары, кафэ даўно выкарыстоўваюць посуд і ўпакоўку з прыроднага матэрыялу.
Ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама ўдакладняюць: у Магілёве аб’екты грамадскага харчавання з пачатку года паступова пачалі замяняць аднаразовы посуд на экалагічна бяспечны матэрыял.
Некаторыя рэстаратары, напрыклад, трубачкі для кактэйляў замовілі з кардону. Лыжкі, відэльцы – з дрэва. Да таго ж з прыроднага матэрыялу аднаразовы посуд выглядае эстэтычна.
Забарона пакуль не распаўсюджваецца на пластыкавыя крышкі для шклянак, упакоўкі для паўфабрыкатаў, кулінарных, кандытарскіх вырабаў. Дарэчы, з новага года поўная забарона на аднаразовы пластыкавы посуд ўводзіцца ў Еўрасаюзе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44