Работы па кансервацыі езуіцкага касцёла ў Мсціславе завершаць да канца гэтага года. Выратаванне помніка барока 18 стагоддзя пачалося два гады таму.
Езуіцкі касцёл святога Міхаіла Архангела – наша гісторыка-культурная спадчына. У 2017 годзе тут часткова абрынулася сцяна, вяліся супрацьаварыйныя працы. Праект па кансервацыі распрацаваў інстытут «Магілёўграмадзянпраект», заказчык – упраўленне капітальнага будаўніцтва Магілёва. Зараз на аб’екце штодня працуюць будаўнікі 12-га трэста: стары аварыйны дах дэманціравалі яшчэ летам, падземную частку засыпалі пяском, каб пазбегнуць небяспечных сітуацый.
Аркі заклалі цэглай. Работы вядуцца пры пастаянным кантролі Міністэрства культуры. На наступны год запланаваны работы па аднаўленні скляпенняў, якія можна выконваць толькі пасля ўладкавання даху. Сродкі паступаюць з некалькіх крыніц: абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў, фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 12:55
Планы па мадэрнізацыі. Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак наведаў з працоўным візітам Бабруйскі завод ККД
10.09.2025 - 10:54
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1255 тыс. тон збожжа
10.09.2025 - 09:19
Дэкаратыўныя агароды і садоўніцтва і ландшафтны дызайн. У БДСГА 13 верасня пройдзе тэматычны форум
09.09.2025 - 16:51
Дыялог улады і насельніцтва. Леанід Заяц правёў выязны прыём грамадзян у Бабруйску
08.09.2025 - 10:15