Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Так, медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы Круглянскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Анатоль Баландзін. Званне заслужанага работніка прамысловасці Беларусі прысуджана дырэктару прадпрыемства «Тэхналіт» Аляксандру Бадзяку.
У цэлым дзяржаўных узнагарод удастоена больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці, умацаванне правапарадку, папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый, аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і ўкараненне новых медыцынскіх тэхналогій, заслугі ў развіцці перапрацоўчай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, дарожнай галіны, сферы адукацыі, навукі, культуры і мастацтва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:53
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
31.10.2025 - 17:49
30.10.2025 - 18:06
Выкананне Дырэктывы №1 у Магілёўскай вобласці абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі