Магілёўцаў запрашаюць прыняць удзел у акцыі «#ЗарадкадляДзедаМароза». Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.
Як расказалі суразмоўцы, для гэтага неабходна з 5 па 27 снежня зафіксаваць з дапамогай відэа ці фота сваё любімае фізічнае практыкаванне (прысяданні, аджыманні, бег, набіванне мяча і інш.) і размясціць відэаролік ці серыю фатаграфій на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках (Instagram, VK) з хэштэгам #ЗарадкадляДзедаМароза.
«Абавязковай умовай з’яўляецца прысутнасць у кадры якога-небудзь навагодняга атрыбуту: ёлка, адзенне, мішура і іншае. Важная ўмова: профіль павінен быць адкрыты, – растлумачылі ў аддзеле спорту і турызму. – Вынікі акцыі падвядуць 28 снежня».
Сярод усіх удзельнікаў будзе вызначана 5 пераможцаў. Іх узнагародзяць прызамі. Акрамя таго, першыя 100 чалавек, якія выканалі ўмовы, атрымаюць памятны падарунак пасля завяршэння акцыі.
Вынікі з адпаведным хэштэгам, не апублікаваныя ў перыяд правядзення акцыі, улічвацца не будуць.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06