У Бабруйскім раёне падчас комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці сфарміраваны стралковы батальён тэрытарыяльных войскаў, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Як расказалі ў ведамстве, перад прызывам ваеннаабавязаных тут адпрацавалі пытанні забеспячэння. Аператыўна падрыхтавалі месца для асабістага складу, арганізавалі гарачае харчаванне, выдалі рэчавую маёмасць, узбраенне і боепрыпасы.
Ваеннаабавязаныя прыступілі да заняткаў па розных дысцыплінах: інжынернай, медыцынскай, тактыка-спецыяльнай і агнявой падрыхтоўцы, прычым упор зроблены на практыку. Эфектыўнасць адноўленых баявых навыкаў ваеннаабавязаных правераць падчас камандна-штабнога вучэння.
Цяперашняя праверка стала самай маштабнай за ўсю гісторыю існавання тэрытарыяльнай абароны Беларусі.
Войскі тэрытарыяльнай абароны прызначаныя для абароны найбольш важных аб’ектаў – камунальных, транспартных, камунікацыйных. Яны працуюць ва ўзаемадзеянні з МУС і МНС, установамі аховы здароўя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.09.2025 - 13:10
23.09.2025 - 11:45
23.09.2025 - 11:41
23.09.2025 - 11:31
Бабруйскія школьнікі ствараюць робатаў, разумныя сістэмы і экапраекты - як працуюць інжынерныя класы
19.09.2025 - 14:52
19.09.2025 - 13:20
Першы ў Магілёўскай вобласці падатковы клас адкрылі ў Бабруйску