RU BY EN 中文
Twitter Instagram

БДМУ апублікаваў у адкрытым доступе курс лекцый па COVID-19 для медыкаў і зацікаўленых пацыентаў

Навучальны відэакурс выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па COVID-19 выкладзены ў адкрытым доступе на сайце вядучага медыцынскага ўніверсітэта краіны. Відэакурс прызначаны для будучых урачоў, але інфармацыя, змешчаная ў ім, будзе цікавая шматлікім пацыентам.

– На працягу некалькіх тыдняў выкладчыкі розных кафедраў і факультэтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў анлайн-фармаце чыталі курс лекцый па каранавіруснай інфекцыі COVID-19, – праінфармавала прэс-сакратар БДМУ Аксана Курбека. – Яны закраналі розныя аспекты гэтага захворвання, пачынаючы ад яго этыялогіі і заканчваючы лячэннем пацыентаў, у тым ліку маючых спадарожныя паталогіі. Курс прайшоў паспяховую апрабацыю. Яго першымі слухачамі сталі навучэнцы вядучай медыцынскай ўстановы адукацыі. А цяпер гэтыя лекцыі даступныя для азнаямлення не толькі будучым, але і практыкуючым урачам.

Тэматычныя выступленні размешчаны на галоўнай старонцы афіцыйнага партала БДМУ ў раздзеле COVID-19.

– Спадзяёмся, што навучальны курс будзе карысны медыцынскім спецыялістам, а таксама людзям, якія цікавяцца, бадай, самай актуальнай на сёння праблемай каранавіруса, – адзначыла прэс-сакратар БДМУ.

Сапраўды, тэмы лекцый вельмі актуальныя. Да прыкладу, загадчыца кафедры паліклінічнай тэрапіі Алена Якаўлева прачытала лекцыю «Амбулаторная практыка: актуальныя пытанні арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19», дзе зрабіла акцэнт на правілах афармлення ліста для медычнага запісу ў медыцынскай карце амбулаторнага хворага, афармленні рэцэпту ўрача і лістка непрацаздольнасці пацыента. Дацэнт 2-й кафедры хірургічных хвароб Вячаслаў Казлоў праінфармаваў пра асаблівасці плыні вострых хірургічных захворванняў на фоне COVID-19. Загадчыца кафедры агульнай гігіены Наталля Бацукова расказала аб арганізацыі харчавання пацыентаў пры каранавіруснай інфекцыі. Усяго на партале БДМУ даступна 15 лекцый і дзве відэаінструкцыі – па надзяванні і зняцці спецыяльнага камбінезона для тых, хто кантактуе з хворымі.

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт – вядучая вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова Беларусі. Навучанне ва ўніверсітэце на першай і другой (магістратура) ступенях вышэйшай медыцынскай адукацыі ажыццяўляецца на 72 кафедрах (29 – тэарэтычнага профілю, 43 – клінічнага). Навучальныя заняткі па клінічных і спецыяльных дысцыплінах арганізаваны больш чым на 70 базах устаноў аховы здароўя і навукова-практычных цэнтраў Мінска. 

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая