Шэраг праблем і парушэнняў выяўлены Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пры праверцы УА «Асіповіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж». Пра гэта паведаміў выканальнік абавязкаў намесніка старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.
Як адзначылі кантралёры, установай не ў поўным аб’ёме выконваюцца мэтавыя паказчыкі, прадугледжаныя падпраграмай «Развіццё сістэмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі» дзяржпраграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016–2020 гады, дапушчана незаконнае атрыманне і выкарыстанне з парушэннем заканадаўства бюджэтных сродкаў на суму больш за Br20 тыс.
Акрамя таго, выяўлены парушэнні пры правядзенні дзяржаўных закупак, выплаце заработнай платы, абыходжанні з адходамі, прадстаўленні дзяржстатсправаздачнасці, вядзенні бухгалтарскага ўліку і кніг заўваг і прапаноў, арганізацыі харчавання навучэнцаў і інш.
Па выніках праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута ўстанова і 6 яе работнікаў, да дысцыплінарнай–2. Пакрыццё сродкаў у бюджэт і ліквідацыю ўстановай выяўленых парушэнняў і недахопаў узята на кантроль.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15