Новы снегагенератар з’явіцца на біятлонным комплексе пры раённай СДЮШАР у Чавусах. Пра гэта расказаў дырэктар спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Чавускага раёна Аляксандр Дарафееў.
«Наш комплекс адкрыўся ў пачатку жніўня. Таму мы яшчэ працягваем абжывацца тут. Да канца года да нас прыедзе новы снегагенератар і ратрак, які будзе ўкладваць гэты снег на трасе. Гэта дазволіць зрабіць зімовыя трэніроўкі нашых будучых чэмпіёнаў яшчэ больш камфортнымі і прафесійнымі», – патлумачыў дырэктар.
Будаўніцтва спартыўнага аб’екта ў Чавусах пачалося ў 2012 годзе. Агульны кошт праекта – Br7,5 млн. У склад комплексу ўваходзіць лыжаролерная траса працягласцю 1,5 км і шырынёй 6 м (з асфальтабетону) і 1 км грунтавога ўчастка для зімовага перыяду, стрэльбішча на 18 мішэнных установак, адміністрацыйны будынак з трыбунай на 500 месцаў, памяшканне для падрыхтоўкі інвентару, трэнажорная зала і іншае.
Зараз у спартыўнай школе 134 вучні займаюцца на аддзяленні біятлона, 84 – навучаюцца ў спецыялізаваных спартыўных класах. «У нас вучацца дзеці з усёй вобласці. Для іх створаны ўсе неабходныя ўмовы як для трэніровак, так для пражывання і атрымання адукацыі. У нашай школе – моцныя біятлонныя традыцыі, у нас шмат знакамітых выпускнікоў. З’яўленне новага трэніровачнага комплексу вывела на новы ўзровень якасць падрыхтоўкі юных спартсменаў. Нядаўняя перамога нашай выпускніцы Дзінары Алімбекавай яшчэ больш заматывавала школьнікаў, – падкрэсліў Аляксандр Дарафееў. – Нашы дзяўчынкі і раней раўняліся на Дзінару. А яе нядаўнія поспехі сталі сапраўдным прыкладам. Зараз усе нашы спартсменкі кажуць, што хочуць быць, як Дзінара, і будуць прыкладаць для гэтага максімум намаганняў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 12:55
Планы па мадэрнізацыі. Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак наведаў з працоўным візітам Бабруйскі завод ККД
10.09.2025 - 10:54
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1255 тыс. тон збожжа
10.09.2025 - 09:19
Дэкаратыўныя агароды і садоўніцтва і ландшафтны дызайн. У БДСГА 13 верасня пройдзе тэматычны форум
09.09.2025 - 16:51
Дыялог улады і насельніцтва. Леанід Заяц правёў выязны прыём грамадзян у Бабруйску
08.09.2025 - 10:15