Выпускнік Вяйнянскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна Мікіта Гізоўскі заняў трэцяе месца на рэспубліканскай алімпіядзе па фінансавай граматнасці. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй заключны тур конкурсу для вучняў 10-х і 11-х класаў прайшоў дыстанцыйна.
У фінал алімпіяды, арганізаванай Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі, выйшаў 21 удзельнік.
Каманда Магілёўскай вобласці з трох хлопцаў размяшчалася ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі. Яны годна справіліся з тэставымі алімпіяднымі заданнямі, якія ўключалі тэарэтычныя пытанні і матэматычныя задачы на фінансавую тэматыку, а таксама творчае заданне.

Па выніках алімпіяды Мікіта Гізоўскі, набраўшы 83 балы са 100 магчымых, заняў трэцяе месца. Пераможцам заключнага этапу стаў навучэнец 10-га класа Віцебскага кадэцкага вучылішча Вадзім Шмыдрын. Другое месца за адзінаццацікласнікам Ляхавіцкай сярэдняй школы № 1 Міхаілам Мартынюком.
Усе фіналісты атрымалі ў падарунак ад арганізатараў заплечнікі, а пераможцаў узнагародзілі грашовымі прызамі. Кожны год прызёрам дарылі падарункі: планшэты, камп’ютары, фотаапараты. Гэтым разам арганізатары вырашылі даць дзецям магчымасць самім распарадзіцца грашыма, каб яны ўжылі фінансавую граматнасць на практыцы.
Алімпіяда праводзіцца Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Беларусі штогод з 2014 года і з’яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці. Асноўная яе мэта – папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў, фарміраванне ў навучэнцаў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў, развіццё фінансавай культуры моладзі. Алімпіядныя заданні накіраваны на праверку ведаў па тэмах, без якіх немагчыма разумнае фінансавых паводзін у сучасным грамадстве, – асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычанні, лічбавы банкінг, страхаванне, падаткі, інвестыцыі і інш.У тэсты таксама ўключаны задачы на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:15
Абласны этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона» пройдзе ў Магілёве 27 лістапада
25.11.2025 - 10:48
24.11.2025 - 11:23
Ад патрыятычных праектаў да зоаабароны — валанцёры абмяняюцца досведам на абласным форуме ў Магілёве