Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 снежня падпісаў указ №496 «Аб прасочвальнасці тавараў». Дакумент накіраваны на рэалізацыю Пагаднення аб механізме нагляду за таварамі, увезенымі на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указам прадугледжана стварэнне нацыянальнай інфармацыйнай сістэмы нагляду за таварамі, што вырабляюцца ў рэспубліцы, а таксама экспартуюцца і імпартуюцца.Такая сістэма збору, уліку, захоўвання, апрацоўкі і кантролю звестак аб таварах і аперацыях, звязаных з іх абаротам, будзе рэалізоўвацца на аснове абавязковага складання суб’ектамі гаспадарання электронных накладных пры абароце асобных груп тавараў, пералікі якіх будуць вызначацца Саветам Міністраў.
Уладальнікам і аператарам комплексу, які забяспечвае ўключэнне ў сістэму і кантроль звестак, што прадстаўляюцца Дзяржаўным мытным камітэтам, суб’ектамі гаспадарання і EDI-правайдэрамі, вызначана Міністэрства падаткаў і збораў.
Указ будзе спрыяць павышэнню празрыстасці абароту тавараў і развіццю добрасумленнай канкурэнцыі, у тым ліку пры экспарце тавараў на рынкі дзяржаў – членаў ЕАЭС. У цяперашні час сістэма электроннага дакументазвароту ўжываецца на добраахвотнай аснове. Па стане на лістапад 2020 года да яе было падключана 1,6 тыс. суб’ектаў гаспадарання, якімі фарміравалася больш за 3 млн накладных на год.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.10.2025 - 16:58
У Магілёўскай вобласці выраслі аб'ёмы агародніны, што закладваюцца на захоўванне ў міжсезонны перыяд
08.10.2025 - 16:03
У Прымор'і адкрыўся Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу і абслугоўвання беларускай тэхнікі
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі