З 11 па 14 студзеня ў Магілёўскай вобласці праходзіць трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах. Як паведамілі ва ўпраўленні дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магаблвыканкама, плануецца, што ўдзел у інтэлектуальных спаборніцтвах прыме каля 980 навучэнцаў 8–11 класаў.
– З мэтай арганізацыі бяспекі дзяцей і дарослых прынятыя дадатковыя меры па выкананні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, правядзенні неабходных супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў пры арганізацыі названага мерапрыемства (дадатковая апрацоўка антысептычнымі сродкамі дзвярных ручак, дзвярэй і іншага абсталявання, якое мае вялікую колькасць тактыльных кантактаў, правядзенне тэрмаметрыі, захаванне ўсімі ўдзельнікамі мерапрыемства масачнага рэжыму, сацыяльнага дыстанцыявання і інш.), – падкрэслілі ва ўпраўленні.
Таксама ў сувязі з неспрыяльным эпідэміялагічным становішчам і распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, арганізацыйным камітэтам прынята рашэнне аб адмене ў бягучым годзе ўрачыстых цырымоній адкрыцця і закрыцця алімпіяды і іншых мерапрыемстваў, якія прадугледжваюць адначасова вялікую колькасць удзельнікаў.
Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды пройдзе на вясновых школьных канікулах (з 29 сакавіка па 2 красавіка) у абласных і раённых цэнтрах рэспублікі. На базе Магілёўскай вобласці пройдуць тры з іх: па матэматыцы, фізіцы і астраноміі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні