У чацвер, 14 студзеня, ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама адбудзецца міні-кірмаш вакансій па падборы грамадзян для працаўладкавання на сезонную працу або працу вахтавым метадам. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце.
Як адзначылі суразмоўцы, праца будзе прапанавана ў якасці зборшчыкаў грыбоў ці іншай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Віцебскай вобласці (Талачынскі раён). Магчыма працаўладкаванне грамадзян пенсійнага ўзросту, студэнтаў.
Кірмаш пройдзе з 11.00 да 13.00 па адрасе горад Магілёў, вул. Касманаўтаў, 17 (актавая зала) сумесна з ТДА «Моладзевы цэнтр “Штаб студэнцкіх атрадаў”».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі