У Шклове рэалізаваны праект па будаўніцтве будынка бытавых і тэхналагічных памяшканняў з мадэрнізацыяй сістэмы цеплазабеспячэння базы Шклоўскага раёна электрасетак (РЭС), – паведамілі ў «Магілёўэнерга».
Будаўніцтва аб’екта пачалося ў 2019-м годзе, мінулай восенню ён быў здадзены ў эксплуатацыю. Работнікі РЭС атрымалі новую вытворчую базу. На месцы былых складоў пабудаваны будынак бытавых і тэхналагічных памяшканняў, у якім, у прыватнасці, размешчаны электракацельная № 1, участак тэхабслугоўвання, слясарная майстэрня, закрыты склад з кран-бэлькай.
Рэканструяваны таксама будынак гаража. Бытавое памяшканне пераабсталявана ў электракацельную № 2.
З надыходам ацяпляльнага сезона ацяпленне вытворчых і бытавых памяшканняў зараз ажыццяўляецца ад электракацельных, што дазволіла адключыцца ад крыніцы цеплазабеспячэння Шклоўскага «Жылкамгаса» і дэманціраваць вонкавыя цеплавыя сеткі на тэрыторыі базы РЭС.
Была таксама збудавана сажалка-выпарнік – завяршальная прылада дажджавой каналізацыі з сістэмай ачысткі, што дазволіла вырашыць праблему забруджаных дажджавых вод, праведзены рамонт асфальтавага пакрыцця і добраўпарадкаванне ўсёй тэрыторыі базы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 10:24
За што Чавусы ўдастоены вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»
25.04.2024 - 11:00
Што вырошчваюць на пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС землях аграрыі Касцюковіцкага раёна