Медыкі не рэкамендуюць акунацца ў палонку пасля перанесенага COVID-19, паведамляецца ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
«Існуе паняцце «посткаранавірусны сіндром». Гаворка ідзе пра тое, што нават калі працэс запалення скончыўся, могуць яшчэ заставацца ўскладненні з боку дыхальнай, сардэчна-сасудзістай сістэм – лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не варта», – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Купанне ў палонцы для непадрыхтаванага чалавека – стрэс. Гэта можа прывесці да зрыву імунітэту і развіццю інфекцый дыхальных шляхоў, у тым ліку пнеўманіі. «Ва ўмовах напружанай сітуацыі па COVID-19 гэта неапраўданая дадаткова высокая рызыка захворвання», – лічаць спецыялісты Міністэрства аховы здароўя. Трэба загадзя пракансультавацца са сваім урачом.
Нечаканае для арганізма апусканне ў халодную ваду можа справакаваць іншыя розныя хранічныя захворванні, у тым ліку сардэчна-сасудзістыя.
Калі чалавек адчувае нейкае недамаганне, то ад купання варта адназначна адмовіцца, дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве