Цёплую дапамогу аказваюць пункты Чырвонага Крыжа. Толькі ў Магілёўскай вобласці за тры дні звярнуліся каля 400 чалавек. Акрамя стацыянарных палатак абагрэву, у вобласці актыўна працуюць мабільныя кропкі. На працягу дня яны мяняюць лакацыі, каб дапамагчы людзям у розных раёнах горада. Валанцёры прапануюць гарачую гарбату, коўдры, цёплыя рэчы, аказваюць неабходную гуманітарную падтрымку.
Віктар Кавальчук, спецыяліст Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа:
– Акрамя таго, што мы сёння дапамагалі людзям гарачым пітвом, ажыццяўлялі іх абаграванне, мы таксама выдавалі прадуктовыя і гігіенічныя наборы, якія мы выдаём у межах прафілактыкі COVID-19. У прадуктовыя наборы ўваходзіць харчаванне – гэта кашы, тушонка, рыбныя кансервы, сухое пюрэ. А гігіенічныя наборы – гэта тое, каб людзі змаглі памыцца, а таксама абараніць сябе, – маскі і дэзсродкі.
Андрэй Мартыноўскі, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа:
– Наша дапамога накіравана ў першую чаргу для ўразлівых катэгорый грамадзян. Гэта асобы без пэўнага месца жыхарства, пажылыя грамадзяне і іншыя катэгорыі.
Беларусы, мабыць, адвыклі ад моцных маразоў. У апошнія гады зімы ў нас пераважна цёплыя. Дарэчы, ужо праз некалькі дзён маразы пачнуць слабець, а да канца тыдня і зусім чакаецца адліга. Снегапады будуць пераходзіць у дажджы, а значыць, будзе галалёдзіца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні