Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў правядзе ў гэтым годзе конкурс дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы», прысвечаны гераічным старонкам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў намеснік старшыні БГАВ Юрый Дзядкоў.
«Выхаванне ў падрастаючага пакалення паважлівага стаўлення да памяці абаронцаў Айчыны, гераічных подзвігаў, здзейсненым у гады Вялікай Айчыннай вайны, застаецца ў актуальным парадку дня. Праз творчасць мы ў тым ліку імкнёмся фарміраваць такія маральныя якасці, як гераізм і патрыятызм», – сказаў Юрый Дзядкоў.
Конкурс праводзіцца ў трох узроставых намінацыях: 5-7 гадоў, 8-11 і 12-15. Удзельнікі могуць дасылаць свае конкурсныя работы па трох тэмах: «Подзвігі герояў у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», «Свята Перамогі вачыма дзяцей», «Дарагія мае ветэраны».
Конкурс пройдзе ў два этапы. На першым – да 30 красавіка – вызначаць лепшыя працы на рэгіянальным узроўні з ліку малюнкаў, накіраваных на адрас ветэранскіх арганізацый абласцей і Мінска. Другі этап адбудзецца з 1 мая па 1 чэрвеня: лепшыя рэгіянальныя працы разгледзіць рэспубліканскі савет БГАВ.
Чакаецца, што вынікі конкурсу будуць падведзены да 20 чэрвеня 2021 года. Прызёры ў кожнай узроставай групе атрымаюць граматы і каштоўныя падарункі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне