Каманды структурных падраздзяленняў аблвыканкама, якія занялі прызавыя месцы на абласным спартыўным свяце «Магілёўская лыжня – 2021», з паспяховым выступленнем павіншаваў сёння кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц. Падзячнымі лістамі былі адзначаны прадстаўнікі апарату кіравання і камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
«Заўсёды прыемна ўручаць узнагароды за дасягненні і поспехі. Кожны з вас паказаў вялікае імкненне да перамогі і, безумоўна, месца на п’едэстале – заслужаны вынік, – адзначыў Леанід Заяц. – Вам удаецца сумяшчаць заняткі фізічнай культурай і працу, паказваючы выдатны прыклад сваім калегам. Упэўнены: праз год яшчэ большая колькасць спартсменаў-аматараў прыме ўдзел у абласной лыжні».
Вльга Емяльянова, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:17
Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі
09.07.2024 - 15:47
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў